Геннадий Шатуев: «Уборочную проведем слаженно и в оптимальные сроки. Для этого проведен целый комплекс мероприятий»

У Карэліцкім раёне ўборачная кампанія зерневых і зернебабовых культур пройдзе зладжана і ў аптымальныя тэрміны. Для гэтага праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў.

СКАЗАНА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

— Шмат разоў адзначаў: сітуацыя на харчовым рынку — гэта шанц добра зарабіць. Таму сёлетняя ўборачная кампанія павінна прайсці на самым высокім узроўні арганізацыі і дысцыпліны.

Страты недапушчальны. Мільён тон страт, вы разумееце, колькі сёння гэта грошай. Вы паўмільярда долараў можаце зарабіць.

Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў, 5 ліпеня 2022 г.

На Карэліччыне трэба ўбраць 20 399 гектараў зерневых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, 4 115 гектараў рапсу. Намечана атрымаць 105,5 тыс. тон зерня і 11 732 тоны масланасення рапсу. Паводле папярэдняй ацэнкі, на палях сфарміраваны высокі ўраджай. Галоўнае, каб надвор’е дазволіла ўбраць хлеб без зацяжных дажджоў.

Праведзена вялікая работа, каб вырасціць добры ўраджай. Унесены ў дастатку мінеральныя ўгнаенні, праведзена абарона раслін ад хвароб і шкоднікаў. Ёсць дастатковы запас паліва. Завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі. Ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 75 збожжаўборачных камбайнаў.  Іх гатоўнасць складае 99 працэнтаў.  На рамонт тэхнікі затрачана амаль 7 млн рублёў. Набыты два новыя збожжаўборачныя камбайны, на чарзе — трэці. Усе сельгаспрадпрыемствы поўнасцю забяспечаны кадрамі. За штурваламі камбайнаў будуць працаваць 75 камбайнераў і 65 памочнікаў.

Жніво хлеба Карэліччына пачала адной з першых у вобласці. Уборку азімага ячменю пачалі ў ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», дзе культура дае звыш 40 цэнтнераў з гектара. На гэтым тыдні ўсе гаспадаркі выйдуць на ўборку азімага ячменю. Усяго ў раёне трэба ўбраць 720 гектараў гэтай культуры. Плошчы пад яе значна пашыраны. У мінулым годзе культура займала толькі 85 гектараў. У наступным годзе ў раёне плануецца павялічыць плошчы пад азімы ячмень больш як у два разы.

Іна ЛЕЙКА