Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем кооперации

Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Спажывецкая кааперацыя з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў народнай гаспадаркі. Вялікі досвед працы, высокі прафесіяналізм і адказны падыход да справы работнікаў спажыўкааперацыі служаць своечасоваму і паўнавартаснаму забеспячэнню жыхароў раёна бытавымі паслугамі і таварамі першай неабходнасці, росту нарыхтоўчай і вытворчай дзейнасці, развіццю гандлю і сферы паслуг, накіраваных на павышэнне ўзроўню занятасці і дзелавой актыўнасці насельніцтва. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам галіны, якія ўклалі ў развіццё спажывецкай кааперацыі раёна свае веды, вопыт і сардэчнае цяпло. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, радасці, добрага святочнага настрою!

 Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў