ОАО «Кореличи-Лён» в первом полугодии экспортировал свою продукцию в Китай, Бельгию и Российскую Федерацию

Экспарт карэліцкага кароткага льновалакна ў першым паўгоддзі ажыццяўляўся ў Расійскую Федэрацыю, Кітай і Бельгію. Рэалізавана 585 тон на суму 820 тысяч долараў. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

СКАЗАНА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

— Лён — палітычная культура. Не я ж яго выносіў на герб краіны. Таму загубіць гэтую вытворчасць мы не можам. Мы можам толькі больш сур’ёзна займацца гэтым і ўжо не ісці шырокім фронтам, а інтэнсіфікаваць працэс вырошчвання і перапрацоўкі лёну.

У час рабочай паездкі ў Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, верасень 2019.

Сёлета карэліцкім ільнаводам трэба выцерабіць лён-даўгунец на 2150 гектарах. Работы праведзены на 50% плошчаў. На астатняй палове плошчаў будзе праводзіцца нарыхтоўка насення.

У бягучым годзе план дзяржаўнага заказу ў 1100 тон ільновалакна ўжо перавыкананы і складае 1389 тон, або 126%.

Пэўны час ільнозавод знаходзіўся на капітальным рамонце, а з 25 ліпеня пачаў працу ў штатным рэжыме. Зараз завадчане працуюць на сыравіне, атрыманай летась (засталося яшчэ 657 тон сярэднім нумарам 0,97), якой будзе дастаткова, каб без прастою пачаць вытворчасць прадукцыі з ураджаю бягучага года.

Іна ЛЕЙКА