На планерке у председателя: время ревакцинации от коронавируса, безопасность детей на каникулах, отдых по обмену

Пакуль хтосьці, спадзеючыся на авось, усё яшчэ не спяшаецца вакцынавацца ад каранавіруснай інфекцыі, для найбольш свядомых грамадзян, якія ўжо прышчапіліся, надыходзіць час рэвакцынацыі. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

У Карэліцкі раён паступіла 1 800 доз вакцыны «Спадарожнік лайт», якая пацвердзіла сваю высокую эфектыўнасць пры правядзенні паўторнай вакцынацыі. Эфект захоўваецца мінімум на паўгода, а абарона ад амікрону можа складаць 100%.

— Мы самазаспакоіліся ў пытаннях прафілактыкі гэтага небяспечнага віруса, — сказаў кіраўнік раёна. — А між тым з’яўляюцца ўсё новыя выпадкі захворвання. У грамадскіх месцах пажадана выкарыстоўваць маскі і пальчаткі, захоўваць дыстанцыраванне.

Генадзій Шатуеў даручыў адпаведным службам узмацніць кантроль за дзецьмі, якія зараз адпачываюць і прадастаўлены самі сабе.

— У гэтым годзе на вадзе загінулі 109 чалавек, 11 з якіх дзеці. Непасрэдна падчас купання загінуў 51 чалавек, з іх восем дзяцей, — прывёў сумную статыстыку старшыня райвыканкама.

— У нашым раёне праводзяцца дзіцячыя сходы, на якіх рабят вучаць бяспецы ў быце, на вадзе, на дарозе. Праводзяцца рэйды па дзікіх пляжах, дзіцячых пляцоўках і кар’ерах. Дзеці павінны быць пад пастаянным кантролем дарослых.

На Карэліччыне працягваецца дзіцячае аздараўленне. Завяршаецца другая змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка». Трэцяя змена з 24 ліпеня па 10 жніўня прыме 77 хлопчыкаў і дзяўчынак, яшчэ 70 адпачнуць у палатках. На трэцяй змене пабываюць дзеці з горада-пабраціма Краснагорска. Карэліцкія рабяты ўжо знаходзяцца на аздараўленні ў Краснагорску. Між тым працаўнікі ўстаноў адукацыі ўжо рыхтуюцца да пачатку новага навучальнага года і займаюцца рамонтам.

У раёне працягваецца другі ўкос траў. Скошана 52% плошчаў, убрана ад скошанага 89%. Нарыхтавана 56% сена, 68% сенажу, 19% травяных кармоў знаходзяцца ў стрэйч-плёнцы. На адну ўмоўную галаву жывёлы ёсць 12 цэнтнераў кармавых адзінак, што менш на 1,2 ц к. а. у адносінах да мінулага года.

Уборка азімага ячменю праведзена на 40% плошчаў. З 285 гектараў атрымана 1209 тон збожжа пры ўраджайнасці 42,4 ц/га.

Лён-даўгунец убраны з 5% плошчаў.

Масавая ўборка зерневых і зернебабовых культур у раёне пачнецца у пачатку другой дэкады ліпеня.

Іна ЛЕЙКА