Работники ОАО «Кореличи-Лён» рассказывают об участии в «Славянском базаре»

У правядзенні Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску прынялі ўдзел працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Карэлічы-Лён» і прадставілі сваю прадукцыю.

Як паведаміла  майстар цэха паглыбленай перапрацоўкі ААТ «Карэлічы-Лён», адказная за ідэалагічную работу ў калектыве Наталля Дасько, засталося шмат уражанняў ад наведвання фестывалю, эмоцыі перапаўняюць. «Не так часта выпадае гонар быць удзельнікам такога маштабнага мерапрыемства, ды наша каманда папрацавала на выдатна, а наша пляцоўка заняла другое месца сярод абласцей рэспублікі,» — адзначае яна.

У Віцебску землякі змаглі не толькі шмат чаго ўбачыць, але і сябе паказаць. Пляцоўка Гродзенскай вобласці была прысвечана нацыянальнай брэндавай культуры — ільну. Карэліччане прадставілі на ёй доўгае і кароткае льновалакно, ільняны алей, паліўныя брыкеты з кастры лёну, ільняны тэхнічны шпагат і інш.

Ільнозавадчанам давялося сустрэцца і пагутарыць з міністрам культуры Рэспублікі  Беларусь Анатолем Маркевічам, які пацікавіўся іх справамі. Карэліччане паведалі пра ўласцівасці льнянога алею. Шаноўнаму госцю падарылі бутэлечку карыснага прадукта.

Галіна СМАЛЯНКА