Спасено 17 зданий и одна единица техники. В Кореличском РОЧС подвели итоги работы за полугодие

У Карэліцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях  падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці аддзела за першае паўгоддзе 2022 года.

Са справаздачай па выніках працы за першае паўгоддзе выступіў начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік.

Падраздзяленні аддзела 18 разоў выязджалі на ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, з іх 4 выезды былі ў пасёлкі гарадскога тыпу і 14 — у сельскую мясцовасць. У выніку работы падраздзяленняў папярэджана знішчэнне агнём 17 пабудоў і адна адзінка тэхнікі.

Ажыццёўлена 76 выездаў аварыйна-выратавальнай тэхнікі па іншых прычынах: загаранне сухой расліннасці (26), гарэнне смецця, ежы (4), на спрацоўку сігналізацыі (15), загаранне лесу (1), ліквідацыю  гнёздаў джаланосных насякомых (9), аказанне дапамогі насельніцтву (21).

За 6 месяцаў бягучага года ў раёне адбылося 18 пажараў,  за аналагічны перыяд мінулага года — 25. На пажарах загінулі два чалавекі. Асноўная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём (7 пажараў). Прычынамі  ўзнікнення, акрамя вышэй указанай, з’яўляюцца парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых устройстваў  і агрэгатаў, іншыя прычыны (кароткае замыканне электраабсталявання аўтамабіля), парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. Як адзначалася, асноўная маса пажараў адбылася ў жылым фондзе: жылых памяшканнях (7), гаспадарчых пабудовах (9).

Намеснік начальніка ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС», палкоўнік унутранай службы Аляксандр Жамчужнікаў прааналізаваў супрацьпажарную абстаноўку ў вобласці, звярнуў увагу прысутных на пытанне кадравай палітыкі, правядзенне прафілактычнай работы сярод насельніцтва.

«Вы — на  перадавой, на вас глядзяць і раўняюцца», — сказаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан.  Прадстаўнік мясцовай улады адзначыў, што прычыны ўзнікнення пажараў разглядаюцца на пасяджэннях рабочых груп па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян і падкрэсліў важнасць прафілактычнай работы ў дадзеным накірунку сярод насельніцтва.

З гэтай нагоды хочацца нагадаць народную прымаўку: «Злодзей крадзе — сцены пакідае, а пажар па свеце пускае.»

 

Галіна СМАЛЯНКА