У лагеры працы і адпачынку “Садружнасць” ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшла экскурсія “Старонкамі духоўнай спадчыны”

У лагеры працы и адпачынку “Садружнасць” ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшла экскурсія “Старонкамі духоўнай спадчыны” у рамках Года гістарычнай памяці. Гэта быў сапраўды дзень, напоўнены таямніцамі”. Наша духоўная спадчына вельмі багатая. У гэтым мы ўпэўніліся, калі прайшлі сцяжынкамі духоўнай
культуры. Муры храмаў, што застаўляюць нас задумацца аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб велічнасці чалавечых спраў. Экскурсія “Старонкамі духоўнай спадчыны” (05 ліпеня) была првсвечана вывучэнню багатай гісторыі храмаў: Свята Троіцкай царквы вёскі Беразавец, храма Святога Покрыва аграгарадка Турэц, Свята Уваскрасенскай царквы вёскі Вялікая
Слабада. Пасля экскурсіі ўдзельнікі лагера працы і адпачынку “Садружнасць” выказвалі свае ўражанні аб багатай духоўнай гісторыі роднага краю, аб таленавітасці дойлідаў, якія змаглі выразіць сілу мастацтва падчас будаўніцтва храмаў. Ужо многа гадоў стаяць храмы на нашай зямлі, выражаючы духоўную прыгажосць беларусаў, іх імкненне пакідаць на зямлі
пасля сябе непаўторную прыгажосць.