Ураджэнец Карэліцкага раёна Віктар Лазарчык за мужнасць і адданасць справе падчас ліквідацыі наступстваў аварыі ўзнагароджаны нагрудным знакам «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»

Ігар Лазарчык, сын, перадае нагрудны знак бацьку Віктару Лазарчыку

Трыццаць шэсць год мінула з таго часу, як адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа XX стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Ураджэнец Карэліцкага раёна, хутара Ёлаўка Віктар Лазарчык сёлета за мужнасць і адданасць справе падчас ліквідацыі наступстваў аварыі ўзнагароджаны нагрудным знакам  «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства
па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Уручэнне адбылося ў Беларускім дзяржаўным інстытуце метралогіі, месцы апошняй працы Віктара Лазарчыка. Нагрудны знак у святочных абставінах быў перададзены сыну ўладальніка ўзнагароды. Уручэнне гэтага нагруднага знака асабліва каштоўнае і сімвалічнае ў Год гістарычнай памяці. Падрабязнасці аб працы ліквідатараў аварыі ў зоне першачарговага адсялення, нашых суайчынніках-«чарнобыльцах» чытайце ў стужцы навін газеты ў артыкуле «Ураджэнец Карэліцкага раёна Віктар Лазарчык вёў барацьбу з наступствамі трагедыі на Чарнобыльскай АЭС».

Ігар Лазарчык, Мінск

Фота аўтара

4
1