В канун Дня Независимости в Кореличах на мемориальном комплексе «Звезда» состоялся митинг-реквием «Беларусь помнит!» (+видео)

2 ліпеня каля 18 гадзін на мемарыяльны комплексе «Зорка» ў райцэнтры прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь, госці сабраліся з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, каб аддаць даніну павагі і памяці. Гэта дзень памяці аб мінулым, гонару за сённяшні, надзеі на будучае.

Слова прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгену Мікалаевічу Чычкану:

— Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія жыхары Карэліцкага края і госці!

Сёння мы пачынаем святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па волі беларусаў гэтыя дзве святыя даты адзначаюцца разам. Гэта даніна гераізму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасці падпольшчыкаў і партызан, подзвігу працаўнікоў тылу.

Вялікая Перамога!  Для нас усіх гэтае паняцце непарыўна звязана са Свабодай і Суверэнітэтам. Вялікая Перамога дасталася беларусам дарагой цаной. Фашысцкія агрэсары ператварылі нашу краіну ў руіны. Разбурылі звыш двухсот гарадоў і раённых цэнтраў.

Знішчылі амаль дзесяць тысяч вёсак і пасёлкаў. Сотні з іх паўтарылі лёс Хатыні.

У баях з захопнікамі нямала галоў склалі і нашы землякі. Больш двух тысяч чалавек не вярнуліся з фронту. Загінулі, змагаючыся за мірнае неба, 132 партызаны і падпольшчыкі. Ахвярамі тэрору сталі больш 5 тысяч мірных жыхароў. Былі спалены з людзьмі 12 вёсак. Звыш тысячы карэліччан вывезены ў Германію.

Толькі дзякуючы мужнасці і смеласці, адвазе беларусаў Радзіма не пакарылася фашыстам. Паўсюдна было разгорнута масавае супраціўленне ворагу. Наш народ паказаў усяму свету прыклад барацьбы з агрэсарам. З першых дзён правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» не ўзнікала сумненняў, што вораг не ўстаіць пад магутнымі ўдарамі Чырвонай Арміі. Позна вечарам 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карэлічы і Мір ачысцілі ад акупантаў праз 4 дні. Мы памятаем тых, хто прыбліжаў Вялікую Перамогу. Іх імёны, жывых і загінулых, навечна ўпісаны ў нашу гісторыю.

Паважаныя ўдзельнікі мітынгу!

Дзень Незалежнасці — гэта сімвал нашага адзінства, велічы народа, пераемнасці пакаленняў, вернасці абавязку. Гэта свята тых, хто ганарыцца сваёй краінай і памятае яе гісторыю. Ён яшчэ нагадвае нам, што лёс Радзімы, яе сённяшняе і будучае залежаць ад кожнага з нас.

Найвышэйшы духоўны пад’ём у пасляваенныя гады дазволіў аднавіць гарады і сёлы, сцёртыя з твару зямлі. Сямімільнымі крокамі ішла наперад сельскагаспадарчая вытворчасць, будаваліся новыя прадпрыемствы, вызначыўшыя ў далейшым індустрыяльны воблік нашай краіны.

Шмат зроблена і за кароткі гістарычны тэрмін незалежнага развіцця нашай краіны. Сёння Беларусь — астравок стабільнасці і бяспечнасці ў моры сацыяльнага і эканамічнага хаосу. Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікты. Пастаянна прадпрымаюцца ўсе магчымыя меры па захаванні добрасуседскіх адносін. У свеце падзей, захапіўшых свет у гэтым годзе, асабліва адчуваецца неабходнасць берагчы наш суверэнітэт. Крыўдна глядзець на імкненні перакроіць летапіс часоў, назначыць новых пераможцаў, абяліць злачыннікаў і навязаць нашай моладзі фальшывых герояў. Не! Вялікая Перамога была і застанецца нашай! Мы не дазволім нікому аб гэтыць забыць! Гэта справа гонару не толькі нашага пакалення. Кіраўнік дзяржавы ў апошнім Пасланні Беларускаму народу заявіў: «Будзе зроблена ўсё, каб ніхто і ніколі не змог падтачыць фундамент нашага дзяржаўнага будынка — свабоду і незалежнасць Рэспублікі Беларусь!»

Аднак гэта магчыма толькі пры адной умове: калі кожны з нас будзе ўносіць пасільную лепту ў агульную справу. Прыярытэт — стварэнне трывалай, канкурэнтназдольнай эканомікі, эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з’яўляецца асновай нашага суверэнітэту ў такі няпросты час.

Мы ганарымся, што Карэліччына ўносіць свой дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і вобласці. Працуючы з дня ў дзень, нашы адказныя працаўнікі штогод дабіваюцца высокіх вытворчых вынікаў. Далёка за межамі краіны вядомы сваёй прадукцыяй адкрытае акцыянернае таварыства «Карэлічы-Лён», Карэліцкі сырцэх «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўванне насельніцтва, Мірскі філіял Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода. Вядучым застаецца аграпрамысловы комплекс раёна. Значныя поспехі раёна ў медыцыне, адукацыі, культуры, спорце. Добраўпарадкуюцца нашы населеныя пункты, вырастаюць новыя дамы, становяцца шырокімі і светлымі вуліцы. Патэнцыял, які мы маем, дазволіць і ў далейшым не здаваць пазіцыі.

Усім вам, дарагія працаўнікі раёна, вялікая чалавечая ўдзячнасць!

Паважаныя ветэраны! Мы прынялі ад вас эстафету любові да роднай зямлі, прызнання яе людзям, якія выстаялі, захавалі і развілі ўсё лепшае, чым багаты наш край. Здароўя, цяпла і ўвагі ад родных і блізкіх вам людзей.

З надыходзячым Днём Незалежнасці вас, карэліччане! Ад усё душы жадаю дабрабыту і шчасця ў кожным доме, невычэрпнай энергіі і дабра, стабільнасці і поспехаў дзеля сваіх дзяцей, унукаў, роднай і любімай Рэспублікі Беларусь!

Каля мікрафона — экс-старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, у 2007 годзе яе імя занесена ў Кнігу славы Карэліцкага раёна, Лідзія Іосіфаўна Нагорная:

Паважаныя ветэраны, жыхары раёна!

Дарагія сябры і госці Карэліцкага краю!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні ад грамадскасці раёна, ветэранаў працы з самым галоўным і знамянальным святам у жыцці нашай дзяржавы і ўсяго беларускага народа – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата трэцяга ліпеня – дарагая сэрцу кожнага беларуса. Яна ўвасабляе ў сабе такія паняцці, як Вызваленне, Перамога і Незалежнасць, з’яўляецца сімвалам нацыянальнай Славы, днём Памяці аб мінулым, Гонарам за сучаснае і Надзеяй на будучае!

Больш за тры гады Беларусь гарэла ў пекле Вялікай Айчыннай вайны, дзе нашы бацькі і дзяды мужна адстойвалі будучае сваіх нашчадкаў.

Вытрымаўшы жудасныя выпрабаванні таго часу, беларускі народ застаўся моцным духам і адданым роднай зямлі. Таму мы не маем права забыць пра гэтыя подзвігі.

Нашы суседзі, блізкія па духу і менталітэту браты-славяне, родныя ўкраінцы, з якімі мы заўсёды дзяліліся ўсім, што ёсць у нас, з падачы некаторых патітыкаў і дзеячаў становяцца нам, мягка кажучы, далёкімі і незразумелымі.

У выніку міжнацыянальных і ўнутранацыянальных войн прадаўжаюць гінуць людзі. Сучасныя рэваншысты выклікаюць новыя канфлікты, а для апраўдання імкнуцца з усіх сіл перапісаць гісторыю і забраць Перамогу савецкага народа, а нашчадкаў народа-пераможцы назвацць агрэсарамі.

У гэтыя перадсвяточныя дні мы зноў і зноў вяртаемся да трагічных і гераічных старонак Вялікай Айчыннай, успамінаем пра тыя страты, якія панесла наша рэспубліка, молімся за загубленыя душы генацыдам і фашызмам.

Памяць – у назвах нашых вуліц, прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, школьных музеяў і пакояў. Яна – у нашых сэрцах! У сэрцах будучых пакаленняў!

Паважаныя ўдзельнікі мітынгу!

Азіраючыся ў мінулае, мы ацэньваем сучаснае. Ад сябе асабіста хачу выказаць вялікую ўдзячнасць усім карэліччанам за працавітасць, таленавітасць, сціпласць, вялікае жаданне зрабіць раён больш прыгожым і ўтульным для жыцця і адпачынку.

Вы ніколі не здрадзілі сабе, з гонарам несяце пачэсную славу раёну і роднай зямлі, раўняючыся на восем Герояў Сацыялістычнай Працы, вядомых вучоных і палітычных дзеячаў, кіраўнікоў дзяржавы.

Мы, ветэраны працы, тыя, хто шмат сіл і энергіі аддалі роднаму Карэліцкаму краю, вялікія надзеі ўскладваем на нашу моладзь. Ім быць нашымі прадаўжальнікамі, менавіта ім мы давяраем самае дарагое, што ў нас ёсць — нашу Радзіму, нашу Беларусь.

Вельмі ўсхвалявалі, мяркую, не толькі мяне, словы нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на нядаўна адбыўшымся Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі: “Будучыня абавязкова за вамі… Вы добра ведаеце, чаго хочаце дабіцца, да якіх вышынь дабрацца. Але рабіце гэта на роднай Зямлі”.

Ніякія сілы не могуць зламаць тых, хто імкнецца жыць у міры і згодзе, чыё сяброўства праверана часам, агульнымі поспехамі і нягодамі.

Выкарыстоўваючы момант, вельмі рада вітаць на нашым свяце дэлегацыю з горада-пабраціма Краснагорска, з вялікім стажам нашага Сяброўства і Супрацоўніцтва.

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці ліхалецця, усе, хто прайшоў дарогамі вайны, узнаўляў наш раён у пасляваенны час!  На вашым прыкладзе вучацца і будуць вучыцца ўсе пакаленні беларусаў. Няма нічога вышэй, чым ахвярны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці! Горача і сардэчна віншую ўсіх з Днём Рэспублікі! Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе чыстае, блакітнае, мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у сем’ях! Са святам, мае дарагія!

Ад гасцей выступіў начальнік упраўлення па інвестыцыях, прамысловасці і развіцці бізнеса гарадской акругі Краснагорск Барыс Сяргеевіч Голуб. Прамоўца шчыра павіншаваў карэліччан з надыходзячым святам, Днём Незалежнасці, і выказаў словы прызнання і ўдзячнасці. «Нашы адносіны зарадзіліся яшчэ з часоў СССР, і гэта моцная стужка, якую немагчыма разарваць», — адзначыў госць. — і падзякаваў за тое, што мы паказваем стойкасць і незалежнасць і тое, што мы — брацкі народ. Мы можам праявіць сябе нават у самых складаных сітуацыях для нашых краін. Мы павінны прывіваць маладому пакаленню патрыятызм, каб запомніла і бачыла, што паміж беларусамі і расіянамі ёсць нітка духоўная, культурная і эканамічная, што мы маем той стрыжань і той фундамент, які немагчыма зламаць. Мы павінны з вамі ўмацоўваць гэты стрыжань і той фундамент, робячы ўсё, каб наш народ умацоўваўся, каб нашы краіны квітнелі. Патрыятызм пачынаецца з таго, каб мы паказалі з вамі адносінамі і ўчынкамі да тых, хто зрабіў, каб наша атмасфера была шчырай, сапраўднай і чыстай. Гэта тыя людзі, якія не шкадуючы сваіх жыццяў усё зрабілі для таго, каб мы з вамі стаялі і маглі ўшанаваць іх памяць. Дзякуючы ім, у нас ёсць мірнае неба над галавой і дзякуючы ім мы разумеем, што такое характар, гонар, годнасць і сіла волі. Дзякуй за запрашэнне і цёплы прыём!

Ад маладога пакалення слова трымае вучань ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Міхаіл Манкевіч:

— Заўтра 3 ліпеня — гістарычна-значная дата ў лёсе краіны, якая стала для нас, беларусаў, сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень сталіца дзяржавы была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. 2022 год — Год гістарычнай памяці — быў аб’яўлены з мэтай фарміравання ў народа правільных адносін да нашага гістарычнага мінулага для таго, каб мы не забывалі пра подзвігі нашых продкаў. Памятаючы гістарычнае мінулае, мы можам фарміраваць цяперашняе і будаваць будучае. А хто, калі не моладзь, будзе будаваць тое самае светлае будучае.

Мы выраслі ў незалежнай краіне! Мы — апора дзяржавы! Ад нас залежыць будучае нашай краіны! І сёння мы проста не маем права забыць пра тое, якой цаной дасталася шчасце нашаму народу.

Зараз у многіх людзей расходзіцца меркаванне наконт гісторыі, некаторыя недывілізаваныя краіны разбураюць святыні — помнікі савецкім воінам. Але мы, беларусы, імкнёмся захаваць памяць і праўду аб тым страшным часе. І моладзь не застаецца ў баку. 2022 год быў багаты на маладзёжныя акцыі, конкурсы, экскурсіі… На мемарыяльным комплексе «Зорка» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню Усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны з удзелам вучняў сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы. Намеснік пракурора Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын і члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел ў навядзенні парадку на мемарыяльным комплексе «Зорка». Я прымаў удзел у 15 Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у Гістарычнай Памяці Народа», у якой атрымаў Дыплом 3-й ступені.

Можна пералічваць яшчэ шмат дасягненняў моладзі, але, пералічваючы іх, трэба ўспомніць аб тым, што дасягненні моладзі — гэта дасягненні іх бацькоў, якія правільна выхавалі сваіх дзяцей, прывілі з дзяцінства патрыятызм і павагу да гістарычнага мінулага. Давайце слухаць сваіх бацькоў, удзельнічаць у развіцці сваёй краіны, захоўваць урокі гісторыі і будаваць светлае будучае!

Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых на вайне.

Да падножжа ўскладваюцца гірлянда, вянкі, карзіны, кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ і Ларысы ШУГЛІ