Вогненны таран. Як лётчык Мікалай Гастэла здзейсніў свой подзвіг

У нашым родным пасёлку ёсць вуліцы, названыя не толькі ў гонар ураджэнцаў нашага раёна, але і ў гонар знакамітых людзей былой вялікай краіны СССР і нашай роднай Беларусі. Гэта ўспамін пра героя Савецкага Саюза Мікалая Францавіча Гастэлу.

Бацька мужнага лётчыка Мікалая Францавіча Гастэлы, Франц Платонавіч Гастылла, родам з вёскі Плужыны  Райцаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у 1900 годзе з’ехаў у Маскву і ўладкаваўся на працу ў чыгуначныя майстэрні, дзе адвольна змянілася прозвішча на Гастэла. Там ён ажаніўся на рускай жанчыне Анастасіі Сямёнаўне Кутузавай, і 6 мая 1907 года ў іх сям’і нарадзіўся сын Мікалай. Дзяцінства Мікалая праходзіць у гарадскіх умовах, у рабочым асяроддзі, дзе пачаў фарміравацца цвёрды і энергічны характар юнака. Мікалай з дзяцінства марыў стаць лётчыкам. У 1914 годзе ён паступіў у трэцяе Сакольніцкае гарадское вучылішча А. С. Пушкіна (цяпер Маскоўская школа № 33), аднак рэвалюцыйныя падзеі перашкодзілі далейшай вучобе. У 1918 годзе сям’я з-за голаду з’язджае да далёкіх сваякоў у Башкірыю, але праз год вяртаецца назад у сувязі з цяжкасцямі, якія там склаліся, а Мікалай зноў вучыцца ў тым жа вучылішчы да 1924 года. У пятнаццацігадовым узросце Мікалай становіцца вучнем цесляра, але праз год сям’я пераязджае ў Мурам, дзе юнак уладкаваўся працаваць на чыгуначны рамонтны завод слесарам. Мікалай да гэтага часу стаў патрыятычна настроеным юнаком і ў 1928 годзе становіцца членам ВКП(б). У 1930 годзе сям’я зноў вяртаецца ў Маскву, і Мікалай уладкоўваецца на працу ў Першы дзяржаўны механічны завод будаўнічых машын імя 1-га Мая, а затым у 1930-1932 гадах сям’я пражывае ў пасёлку Хлебнікава, недалёка ад Масквы.

У канцы трыццатых гадоў навісла пагроза вайны, і ў краіне перыядычна абвяшчаюцца спецыяльныя наборы ў Чырвоную Армію. У 1932 годзе па адным з такіх набораў Мікалай Гастэла трапляе ў Луганскае лётнае вучылішча, дзе пачынае асвойваць навыкі палётаў на бамбардзіроўшчыку. Пасля заканчэння вучылішча Мікалая накіроўваюць на вайсковую службу ў Растоў-на-Доне ў авіяцыйную брыгаду цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Мікалай Францавіч да 1939 года цалкам авалодаў прафесіяй баявога лётчыка і прыняў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. У пачатку на Халхін-Голе камандзірам эскадрыллі, затым у савецка-фінскую вайну 1939-1940 гадоў, а яшчэ пазней у Бесарабіі і Паўночнай Букавіне, куды былі накіраваны савецкія вайскоўцы. З восені 1940 года Мікалай Францавіч пераведзены на вайсковую службу ў авіяцыйную эскадрыллю, размешчаную ў горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці, а затым, ужо да гэтага часу на пасадзе капітана, у авіяцыйны гарадок Бараўское.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года Мікалай Францавіч працягваў камандаваць эскадрылляй, здзяйсняў баявыя вылеты, наносячы бомбавыя ўдары па надыходзячым войскам праціўніка. Раніцай 26 ліпеня 1941 года падчас паветранай атакі на варожую танкавую калону ў раёне дарогі Маладзечна-Радашковічы бамбардзіроўшчык пад кіраваннем Мікалая Францавіча быў падбіты зенітнай артылерыяй праціўніка. Даляцець да аэрадрома ён не змог. Ахопленую полымем машыну Мікалай Францавіч накіраваў у самую гушчу варожай тэхнікі на дарозе, у момант імгненна раздаўся магутны выбух, бясстрашны экіпаж загінуў, наносячы ворагу сур’ёзны ўрон. Гэта быў мужны ўчынак савецкіх воінаў, годны іх неўміручасці і вечнай народнай памяці.

За гэты ўчынак Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 ліпеня 1941 года капітану Мікалаю Францавічу Гастэлу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём “Залатая Зорка”. Загадам Міністра Абароны СССР капітан Мікалай Францавіч Гастэла навечна залічаны ў спісы аднаго з авіяцыйных палкоў. Помнікі Мікалаю Францавічу ўстаноўлены ў Маскве, Мінску, на тэрыторыі Варашылаўскага вышэйшага ваенна-авіяцыйнага вучылішча штурманаў, на будынку Маскоўскай школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названы саўгасы, калгасы, фабрыкі, заводы, рачныя суды, шахта і цеплаход. Яго іменем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Карэлічы, а ў студзені 1949 года баў арганізаваны калгас імя Гастэлы ў вёсцы Плужыны. Пасля ўзбуйнення калгасаў у лютым 1952 года цэнтр калгаса імя Гастэлы перанесены ў вёску Райца, а з 5 лютага 2003 года калгас імя Гастэлы перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Свіцязянка-2003”. На мемарыяле загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Райца ўстаноўлена стэла Герою.

У XXI стагоддзі сталі бурыць многія непарушныя з даўніх часоў ісціны. Але высвятляць, хто ў большай ступені герой, а хто ў меншай, проста неэтычна. Грэшна чапаць даніну павагі, якая склалася стагоддзямі да людзей, якія аддалі жыццё дзеля Перамогі, гэта апаганьвае памяць не толькі пра іх, але і пра тысячы іншых. Пераасэнсаванне подзвігу Мікалая Гастэлы так і не знайшло сцвярджальных доказаў — і народная памяць аб ім жыве і будзе жыць вечна.

Вуліца Гастэлы ў Карэлічах

Баляслаў НАВІЦКІ,

ветэран працы, краязнаўца

Фота Іны ЛЕЙКІ і з аткрытых інтэрнэт-крыніц