10 и 13 августа пройдут «прямые линии» и 10 августа состоится прием граждан

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

10 жніўня 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Валяр’янаўна ХОНЦАР па тэме: «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку фізічнымі асобамі».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-70.

10 жніўня 2022 года  з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела арганізацыі збору плацяжоў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анастасія Генадзьеўна СІДАРЧУК па тэме: «Аб дабраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Указ № 367 ад 27.09.2021 г.»

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-71.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

З мэтай вывучэння меркавання грамадзян па пытаннях даступнасці атрымання медыцынскіх паслуг 11 жніўня 2022 года з 10.00 да 12.00 будзе працаваць тэлефон «прамой лініі» 7-53-56 з пракурорам Карэліцкага раёна Аляксандрам Маркавічам Мельнікавым, па якім вы можаце звярнуцца з пытаннямі і прапановамі, інфармаваць аб наяўных праблемах у атрыманні медыцынскай дапамогі або няякасным аказанні медыцынскіх паслуг.

13 жніўня 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч ВАЛЯВАТЫ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)73-56-44.

13 жніўня 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Анатольевіч БЫЛІЧ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 3-04-14.

13 жніўня 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы Сяргей Юр’евіч БУНЧУК.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 7-70-97.

 

прыём грамадзян

10 жніўня 2022 года начальнікам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Віктарам Юзэфавічам Мацкевічам у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з 12.00 да 13.00 гадзін у кабінеце № 3 (1 паверх) будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па нумары 3-04-14.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.