Аграрии Кореличчины, занятые на жатве, получают награды от профсоюза работников АПК

Жніво — своеасаблівы экзамен для хлебаробаў. Сёлета яны імкнуліся сабраць вырашчанае — і ім гэта ўдалося. У раённым важкім караваі — заслуга тых, хто прыкіпеў душой да Бацькаўшчыны і служыць зямлі-карміцельцы. А па працы і пашана: узнагароды і падзякі знайшлі руплівых і працавітых.

Адзінаццаць членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу залічаны ў залаты спіс узнагароджаных работнікаў, якія прымалі найбольш актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі бягучага года. Для іх — Падзячныя пісьмы прафсаюза, грашовыя прэміі і добрыя словы, якія старшыня Ірына Пянькоўская знаходзіць для кожнага. Вось яны — перадавікі жніва:

вадзіцель КСУП «Царука» Юрый ВАЎЧОК;

вадзіцель аўтамабіля ААТ «Карэлічы-Лён» Мікалай ГРОМАЎ;

загадчыца сталовай КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Алеся ДОЎЖЫК;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Лукі-Агра» Ігар КРАПІЎНІЦКІ;

вадзіцель КСУП «Лукі-Агра» Сяргей МАКСІМЧЫК;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК «Маяк-Заполле» Юрый НАПОРКА;

кладаўшчык КСУП «Малюшычы» Алена АЛЯШКЕВІЧ;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Племзавод Карэлічы» Леанід РУСАК;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК «Свіцязянка-2003» Сяргей СІРОЦІН;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК «Жухавічы» Сяргей ТУРКО;

трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Міхаіл ХАРУТА.

Галіна СМАЛЯНКА