Дети из социально-педагогического центра Кореличского района получили подарки от парламентариев к 1 сентября

 

26 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна з нагоды акцыі «Збяром дзяцей у школу».

 

Ганаровыя госці шчыра павіншавалі выхаванцаў з пачаткам навучальнага года, пажадалі ім здароўя і поспехаў, уручылі падарункі.

— Гэта традыцыйная акцыя напярэдадні новага навучальнага года, — гаворыць Аляксандр Сонгін.— Стараемся ўнесці свой уклад, каб дзеці адчувалі сябе камфортна сярод сваіх равеснікаў і былі забяспечаны ўсім неабходным да новага навучальнага года. Мы пастаянна цікавімся лёсам дзяцей, якія застаюцца без апекі бацькоў, наведваючы іх і аказваючы дапамогу. Для мяне асабіста новы навучальны год як для чалавека, які адпрацаваў не адзін дзясятак гадоў у сістэме адукацыі, выклікае пачуццё навізны, ёсць пэўныя жаданні, планы, магчымасці на заканадаўчым узроўні ўдасканальваць розныя ступені сістэмы адукацыі.

 

Як адзначыла Эльвіра Сарока, у такія дні прыемна падарыць часцінку дабрыні, убачыць усмешкі, добры настрой дзяцей. І кожны раз пераконваешся, што наша дзяржава трымае правільны курс на падтрымку дзяцей і сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Верым у тое, што гэта часова, і дзеці вернуцца ў свае сем’і.

Эльвіра Сарока з нагоды новага навучальнага года пажадала ўсім педагогам і бацькам здароўя і цярпення, каб дзеці прыносілі толькі прыемныя клопаты.

Выхаванец сацыяльна-педагічнага цэнтра Карэліцкага раёна Данііл Панамарэнка расказаў, што тут яму добра: праводзяцца розныя мерапрыемствы і рыхтуюць смачныя стравы. Напярэдадні новага навучальнага года з іншымі дзецьмі пісалі дыктанты, правяралі табліцу множання, а таксама чыталі кнігі. «Чакаю новы навучальны год, бо хачу навучыцца новаму і сустрэцца з сябрамі», — зазначае хлапчук і дадае, што ён з апякунскай сям’і. Тут разам з сястрой Машай, апякунка захварэла, і іх часова змясцілі ў прытулак. Дзеці жадаюць ёй хутчэйшай папраўкі, каб зноў вярнуцца дамоў.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Дзіяны РАКАЧ