Директором КСУП «Племзавод Кореличи» назначен Валерий Казимирович Чижик

Дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод Карэлічы» 25 жніўня назначаны Валерый Казіміравіч Чыжык.

В. К. Чыжык нарадзіўся 27 красавіка 1966 года ў в. Знаменка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «агранамія».

Працоўную дзейнасць пачынаў у 1991 годзе загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Калініна в. Малюшычы Карэліцкага раёна. Некалькі гадоў працаваў галоўным аграномам калгаса «Камунар» в. Вараб’евічы Навагрудскага раёна. З 1997 да 2005 гг. з’яўляўся дырэктарам Карэліцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Гроднаабпаліва», з 2009 па 2013 гг. — дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод Карэлічы». Затым яшчэ некалькі гадоў узначальваў Карэліцкі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва».

Жанаты, мае траіх дзяцей.

 

Іна ЛЕЙКА

Фота Сяргея СТОЛЯРА