Госці фэста ў Міры дзеляцца ўражаннямі

З самай раніцы Мір віраваў як вялікі мурашнік. На ўсіх святочных пляцоўках не было дзе яблыку ўпасці. Мы пацікавіліся ў мінакоў, ці ўдалося свята.

Жыхаркі г.п. Мір Дар’я Цыбульская з сястрычкай Сафіяй аблюбавалі пляцоўку «Мікалаеўскі кірмаш»:

— Прыйшлі на гукі музыкі. Нягледзячы на спякоту танцуем, весялімся. Хутка ў школу, хочацца як мага гучней развітацца з летам.

Мінчанін Дзмітрый Радкевіч і яго сын прыехалі ў Мір правесці час і трапілі на свята:

— Мы вырашылі правесці выхадны дзень разам. Прагуляліся па замку, паабедалі, цяпер сын пайшоў на атракцыёны. Я слухаю канцэрт, музыка вельмі прыемная. Добра, што ладзяцца такія святы.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара