Карэліччане расказалі, ці наведваюць трэнажорную пляцоўку на стадыёне «Юнацтва»

Людміла ТУРЛЮК,

пенсіянерка, жыхарка райцэнтра:

— Зрабілі добрую справу — адкрылі трэнажорную пляцоўку на стадыёне «Юнацтва» ў райцэнтры. Там шмат трэнажораў для мышцаў, асабіста мне спадабалася качаць прэс. Хачу адзначыць, што адкрыццё дадзенай пляцоўкі — з’ява прыемная. У карэліччан і гасцей ёсць магчымасць атрымаць задавальненне, і пры гэтым вельмі карысна для здароўя.

Марыя СЯРГЕЙЧЫК,

жыхарка г. Мінска, 13 гадоў:  

— Мне вельмі падабаюцца трэнажоры для ног. Я прыехала на канікулы да бабулі з дзядулем, і разам з сястрой Надзеяй і сяброўкай Васілісай наведваемся на новую пляцоўку. Там шмат людзей, ад малых да дарослых. Радуе, што такімі паслугамі зараз могуць карыстацца і на радзіме дарагіх сэрцу людзей.

 

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ