Міністр инфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» са 105-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання

Міністр инфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» са 105-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання
«Заснаваная яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі, «Звязда» заўсёды была своеасаблівым летапісцам шматграннага жыцця нашага народа, захавальнікам лепшых нацыянальных традыцый, мовы і культуры, духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў беларусаў…

Сёння, у Год гістарычнай памяці, варта адзначыць, што ваша выданне не спыняла свайго існавання і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў памяць аб мужнасці і самааднанасці супрацоўнікаў рэдакцыі адзін з прыгажэйшых праспектаў беларускай сталіцы атрымаў імя двойчы ардэнаноснай газеты «Звязда».

Упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі будзе трымацца абранага курсу служэння праўдзе жыцця, захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку».