На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 75% плошчаў (+інфаграфіка)

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 13290 гектараў збожжавых палеткаў, што складае 75% ад запланаваных 17772 га, намалацілі 80253 тоны.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 73% убраных плошчаў ужо вызвалены. Лепшыя паказчыкі ў СВК “Маяк-Заполле” (89%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (88%) і СВК “Свіцязянка-2003” (84%).

У ДП “Племзавод “Карэлічы”, дзе на 25 га пасеяны яравы рапс, завершана яго ўборка. Атрымана 85 тон пры ўраджайнасці 34 ц/га.

Працягваецца сяўба азімага рапсу. Работы выкананы на плошчы 1556 га, або 37%. Лепш за іншых спраўляюцца аграрыі СВК “Свіцязянка-2003” — 63%.

Завершана ўборка лёну-даўгунцу. Культура выцераблена на 2150 гектарах. Ільнотраста паднята з плошчы 780 га, або 36%. Сыравіна звезена з 780 га. Сабрана 373 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,6 ц/га.

Лушчэнне ржышча праведзена на плошчы 3098 гектараў, больш за іншых — у ДП “Чарняхоўскі-Агра” — 700 га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18855 га ўзарана 5698 га, або 30%, лепшы паказчык у СВК “Маяк-Заполле” — 60%.

На 2080 га ўнесены гліфасатутрымліваючыя гербіцыды.

Пад азімую сяўбу маецца 78% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 50% азоту, 18% фосфару, 119% калію. Нарыхтавана 102 тыс. т, або 116% арганічных угнаенняў, вывезена на палі 87,1 тыс. т, або 85%, унесена 20,7 тыс. т, або 20%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 81% сена (7695 т), 81% сенажу (132200 т), 1% сіласу (995 т). Маецца 41130 тон кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,6 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,6 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА