В Кореличском районе убрано 45% рапса. Урожайность «черного золота» превышает прошлогоднюю

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. На ўчарашнюю раніцу ўбрана 1 805 га, ці 45%. Ураджайнасць складае 31 ц/га, што на 3,3 ц/га больш, чым на гэтую ж дату ў мінулым годзе. Агульны намалот “чорнага золата” складае 5601 тону.
Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Выцераблена 1609 га, або 75%. Сыравіна звезена са 105 га. Сабрана 97 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,3 ц/га.