Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч сустрэлася з работнікамі культуры раёна

У малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч правяла адкрытую гутарку з работнікамі ўстаноў культуры раёна. Галоўная тэма: «Жыллёвае будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь».

— Рашэнне жыллёвага пытання заўсёды знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта і Урада. У рэспубліцы шмат робіцца для падтрымкі людзей, якія маюць у гэтым патрэбу, — рэзюмавала прамоўца і адзначыла, што ўвод жылля вядзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021-2025 гады. За перыяд дзеяння Праграмы ў Гродзенскай вобласці плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 2,31 млн кв. м жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — не менш 760 тыс. кв. м.

Падчас сустрэчы Іна Адамовіч пацікавілася пытаннямі забеспячэння жыллём маладых спецыялістаў, працай культработнікаў у летні перыяд, заработнай платай. Што датычыць апошняга, адначыла: — «Мы робім усё магчымае для стымулявання заробку работнікаў культуры, але трэба і на месцах паклапаціцца ў гэтым накірунку. У цэлым па рэспубліцы сярэднямесячная заработная плата работнікаў галіны культуры за студзень-чэрвень 2022 года склала 909 рублёў, ці 122, 2% да аналагічнага перыяда мінулага года.

Прадстаўнік Міністэрства культуры звярнула ўвагу на развіццё аматарскіх аб’яднанняў у сельскай мясцовасці, зазначыўшы пры гэтым, што культура і творчасць натхняюць, і культработнікі павінны дарыць людзям свята і праменьчык надзеі.

У гэты ж дзень, 5 жніўня, былі праведзены «прамая лінія» і прыём грамадзян. На прыём звярнулася пенсіянерка з вёскі Барацін, якая прапанавала ўзнавіць вечары танцаў для пажылых людзей. Заяўніцы патлумачылі, што ў райцэнтры функцыянуе клуб «Посидим по-хорошему», на базе якога будуць праводзіцца вечары танцаў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ