Намеснік старшыні па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама, член абласной ІПГ Ганна Кароза наведала Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

Разам з прадстаўніком абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Ганнай Кароза Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў наведалі ў гэты дзень таксама члены ІПГ № 5 Карэліцкага райвыканкама, якую ўзначаліў яе кіраўнік — намеснік старшыні Карэліцкагага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан.

«Жыллёвае будаўніцтва і навядзенне парадку на зямлі» — тэма выступлення намесніка старшыні па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Ганны Карозы. Прамоўца зазначыла, што ў Беларусі вельмі інтэнсіўна мяняецца заканадаўства. Яно накіравана на тое, каб не было адтоку насельніцтва з малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў. Гэта дае магчымасць жадаючым атрымаць зямельныя ўчасткі альбо ўзаконіць выкарыстоўваемую зямлю, будаваць жылыя дамы без лішніх бюракратычных правалочак. Таксама дзяржава аказвае немалую падтрымку насельніцтву па забеспячэнні жыллём, асабліва сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян: сацыяльнае, арэнднае, ільготнае крэдытаванне, субсідзіраванне крэдытаў. Цяпер уводзяцца новыя для нашай краіны сістэма жыллёва-будаўнічых зберажэнняў і сістэма іпатэкі. Кожны грамадзянін можа пабудаваць ці набыць жыллё ў залежнсці ад сваіх патрэбнасцяў і магчымасцяў.

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан у сваё прамове спыніўся на развіцці сацыяльнай сферы раёна.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ірыны КОЛЬ