Намеснік загадчыка ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы», старшыня пярвічнай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталія Скок: “»Ва ўсіх нас адна мэта — захаванне міру і стабільнасці ў краіне, дабрабрабыту ў сям’і»

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы», старшыня пярвічнай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» установы Наталія Скок расказала, што ў іх  радах налічваецца 23 жанчыны. «Ва ўсіх нас, як і ў членаў іншых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, адна мэта — захаванне міру і стабільнасці, развіцця і парадку ў краіне, дабрабрабыту ў сям’і», — адзначыла лідар.

Ва ўстанове ў форме калектыўнага дыялогу прайшло мерапрыемства «Ганаруся, што я беларус!». Прымалі ўдзел работнікі ўстановы, выхаванцы і іх бацькі. Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы: мы ганарымся, што мы беларусы.

Галіна СМАЛЯНКА