СПК «Свитязянка-2003» по реализации молока за полугодие занимает третью позицию в областной турнирной таблице

У Карэліцкім раёне ў першым паўгоддзі рэалізацыя малака вырасла і склала 100,6%. Пра гэта паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў падчас штотыднёвай працоўнай нарады са сваімі намеснікамі.

Рэалізавана 37 195 тон сыравіны, атрымана выручкі на суму 40,1 тыс. рублёў, што больш на 6,5 тыс. рублёў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сярэдні надой ад адной каровы склаў 3 227 кг, што на 66 кг больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Калі ў мінулым годзе гатункам «экстра» рэалізавана толькі 49,8% малака, то сёлета ўжо 55,45%.

— У абласной турнірнай табліцы па рэалізацыі малака за 6 месяцаў бягучага года са 125 сельгасарганізацый Гродзеншчыны СВК «Свіцязянка-2003» займае трэцюю пазіцыю, — адзначыў кіраўнік раёна. — За першае паўгоддзе гэтым прадпрыемствам рэалізавана 10 099 тон сыравіны, што складае 118,7% да ўзроўню 2021 года. Сярэдні надой ад каровы складае 5 702 кг, што на 659 кг больш, чым у мінулым годзе. Станоўчая вытворчая дынаміка назіраецца ў СВК «Жухавічы» (47-е месца), дзе рэалізацыя склала 109%, а кожная карова дала 4 363 кг (+324 кг). Прыбавіла і ДП «Племзавод «Карэлічы» (57-е месца), дзе рэалізавана 103,9% сыравіны, а ад кожнай каровы атрымана 2608 кг (+104 кг).

Пры гэтым на 112-й пазіцыі знаходзіцца ДП «Царука», дзе рэалізацыя склала 91,1%, на 117-й — ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» (76,7%), на 120-й — ДП «Чарняхоўскі-Агра» (88%).

— Калі ў сельгасарганізацыі расце вытворчасць малака, то павялічваецца і прыбытак, а значыць і дабрабыт кожнага работніка, — рэзюмаваў Генадзій Шатуеў.

Іна ЛЕЙКА