Безопасные условия труда во время жатвы: мобильный рейд прошёл на Кореличчине

Жніво ў гаспадарках раёна прадаўжаецца. На ўліку ў хлебаробаў кожная пагодлівая хвілінка. Каб на свае вочы ўбачыць ход уборачнай кампаніі, еду з супрацоўнікамі сельгасупраўлення райвыканкама і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на палеткі.

Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі Ілья Самуйлік гаворыць, што важна не толькі вырасціць ураджай, але сабраць яго. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу: якасна і без страт убраць збожжавыя з палёў.

Накіроўваемся ў СВК «Лукі-Агра». На зернесушыльным комплексе — парадак і чысціня, вагавая абсталявана. Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі Аляксандра Конана, кожны дзень праводзяцца маніторынгі, у ходзе іх наведваюцца дзве-тры гаспадаркі, каб аказаць дапамогу хлебаробам.

У першым вытворчым участку ідзе ўборка збожжавых. Гутару з аграномам-хімікам Мікітам Бязменам. «Гэта ў мяне першае жніво, — гаворыць малады спецыяліст. — Уборачная праходзіць добра, камбайнеры выходзяць у поле, калі дазваляе надвор’е.

Галоўны аграном гаспадаркі Павел Тананка паведамляе аб тым, што ўборачная кампанія ідзе сваім ходам, часам надвор’е перашкаджае яго рытмічнай рабоце. Тэхніка на хаду, у полі працуе дзевяць камбайнаў, палі далі добрыя ўсходы.

Адмысловы парадак наведзены і на зернесушыльным комплексе ў Альшанах. Чыста ў аператарскай, усё знаходзіцца на сваіх месцах. Ва ўсім адчуваецца гаспадарлівая рука.

Наведваем зернесушыльны комплекс у аграгарадку Райца СВК «Свіцязянка-2003». Тут таксама падтрымліваецца належны парадак.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі выяўлены нязначныя парушэнні, якія былі тут жа ліквідаваны. Правяраючыя звярталі ўвагу на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, а таксама праверылі ў работнікаў сельгаскааператываў веды на выпадак дзеянняў пры ўзнікненні пажараў і далі рэкамендацыі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Карэліцкім РАНС