У Карэліцкім раёне ўбрана 90% збожжавых палеткаў, намалот набліжаецца да 100 тысяч тон + инфаграфіка

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 15931 гектар збожжавых палеткаў, што складае 90% ад запланаваных 17772 га, намалацілі 98094 тоны.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 76% убраных плошчаў ужо вызвалены. Лепшыя паказчыкі ў ДП «Лукі-Агра» (91%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (91%) і СВК “Маяк-Заполле” (88%).

Працягваецца сяўба азімага рапсу. Работы выкананы на плошчы 2665 га, або 63%. Лепш за іншых спраўляюцца аграрыі СВК “Свіцязянка-2003” — 81%, СВК “Маяк-Заполле” (76%), СВК “Жухавічы (76%).

Завершана ўборка лёну-даўгунцу. Культура выцераблена на 2150 гектарах. Ільнотраста паднята з плошчы 821 га, або 38%. Сыравіна звезена з 821 га. Сабрана 455 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,7 ц/га.

Лушчэнне ржышча праведзена на плошчы 3315 гектараў, больш за іншых — у ДП “Чарняхоўскі-Агра” — 700 га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18855 га ўзарана 6586 га, або 35%, лепшы паказчык у СВК “Маяк-Заполле” — 64%.

На 2388 га ўнесены гліфасатутрымліваючыя гербіцыды.

Пад азімую сяўбу маецца 79% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 54% азоту, 18% фосфару, 120% калію. Нарыхтавана 104,8 тыс. т, або 119% арганічных угнаенняў, вывезена на палі 89,5 тыс. т, або 85%, унесена 24,4 тыс. т, або 23%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 82% сена (7789 т), 82% сенажу (132210 т), 1% сіласу (995 т). Маецца 41458 тон кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,7 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 2 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА