В Кореличском районе завершена уборка озимого рапса, получен рекордный намолот. Зерновые обмолочены с 63% площадей

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 11194 гектара збожжавых палеткаў, што складае 63% ад запланаваных 17772 га, намалацілі 67122 тоны.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 72% убраных плошчаў ужо вызвалены.

На палях Карэліччыны ўбраны азімы рапс. З плошчы 4050 га намалацілі 15125 тон алейнай культуры. Ураджайнасць складае 37,3 ц/га, што на 9,7 ц/га вышэй, чым у мінулым годзе.

Пачалася сяўба азімага рапсу. Работы выкананы на плошчы 681 га, або 16%.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2150 гектараў выцераблена 2018 га, або 94%. Ільнотраста паднята з плошчы 659 га, або 31%. Сыравіна звезена з 659 га. Сабрана 334 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,7 ц/га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18855 га ўзарана 4731 га, або 25%. Пад азімую сяўбу маецца 77% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 48% азоту, 17% фосфару, 119% калію. Нарыхтавана 99,6 тыс. т, або 113% арганічных угнаенняў, вывезена на палі 84,8 тыс. т, або 85%, унесена 16,9 тыс. т, або 17%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 79% сена (7488 т), 81% сенажу (130981 т), 1% сіласу (995 т). Маецца 40689 тон кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,4 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,7 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА