Председатель СПК «Жуховичи» Дмитрий Янковский: «Ежегодно выращиваем около 300 тонн яблок. В этом году закладываем плантацию голубики»

У СВК “Жухавічы” плошча пладовага саду складае 39 гектараў. Штогод атрымліваюць каля 300 тон яблык, якія рэалізуюцца на айчынным рынку.

— Ва ўласных сховішчах захоўваем каля паловы ўраджаю, астатняе прадаём на перапрацоўку, — расказвае кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Янкоўскі. — Зразумела, што для нас, беларусаў, самы лепшы яблык, — той, што вырашчаны на нашай зямлі. Таму пастаянна раскарчоўваем сад, высаджваем маладыя дрэвы. Але нашы яблыкі захоўваюцца толькі да Новага года, таму трэба абнаўляць сарты з больш працяглым тэрмінам захоўвання, пераходзіць на сістэму арашэння, каб захаваць ураджай. На восень зробім закладку плантацыі буякоў на плошчы 0,5 га. Ужо завезлі спецыяльны кіслы грунт, які любяць буякі. Спадзяюся, што ў наступным годзе зможам парадаваць карэліччан мясцовымі вітамінамі.

СКАЗАНА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

— Нельга сядзець і чакаць, пакуль сюды прывязуць яблык з Польшчы або Малдовы. Як час паказвае, можна і не дачакацца. Таму трэба вырошчваць самім.

Падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, 18 жніўня 2022 года.

Іна ЛЕЙКА