22 верасня ў час рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” супрацоўнікі Карэліцкага РАНС правялі планавую вучэбную эвакуацыю ў СШ № 2 г.п. Карэлічы

Па словах начальніка Карэліцкага РАНС Дзяніса Стадольніка, такія эвакуацыі праводзяцца ў школах і дзіцячых садах штогод і галоўная іх мэта — навучыць персанал і, самае галоўнае, дзяцей дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі арганізавана і без панікі.

Пачаткам эвакуацыі сталі тры званкі. Персаналам школы была арганізавана эвакуацыя з будынку. Усе вучні і настаўнікі па сігналу трывогі пакінулі памяшканні, скарыстаўшыся эвакуацыйнымі выхадамі. Педагогамі была праведзена пераклічка, каб здаць звесткі аб колькасці дзяцей. У працэсе высветлілася, што ў будынку школы нікога не пакінулі, аб чым рапартаваў дырэктар школы. Усе эвакуіраваліся за ўстаноўлены нарматыўны час.

Самым важным было растлумачыць дзецям, што ні ў якім разе нельга панікаваць, бо паніка перашкаджае ацаніць сітуацыю і дзейнічаць правільна.

Аналіз праведзенага мерапрыемства паказаў, што педагагічны і тэхнічны персанал, навучэнцы засвоілі неабходныя ўменні і навыкі паводзін у надзвычайных сітуацыях, эвакуацыя прайшла арганізавана, з захаваннем неабходных мер бяспекі.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара