4 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Паліўна-энергетычны комплекс ва ўсе часы з’яўляецца асновай дабрабыту любой краіны. Эфектыўнае яго функцыянаванне з’яўляецца ключавым і вызначальным у развіцці рэальнага сектара эканомікі, жыццядзейнасці грамадства.

Менавіта дзякуючы вашай прафесійнай працы, сучаснаму чалавеку даступны такі камфорт, да якога ён прывык.

Разам з роўнымі агеньчыкамі на газавай пліце, з надзейным гулам матораў, якія суправаджаюць нас у шляху, з цяплом ва ўтульных кватэрах прыходзіць да нас плён вашай працы.

Выказваем упэўненасць у тым, што вы і ў далейшым будзеце рабіць тое, што залежыць ад вас для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу раёна, павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, поспехаў ва ўсіх вашых справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.