Лукские школьники изучают малую родину

Жыхары аграгарадка Лукі прывыклі да калоны веласіпедыстаў у зялёных спартыўных манішках. Яны ведаюць: едуць вучні Лукскай СШ, і заўжды вітаюць юных турыстаў. З кожным годам атрад “Турысты” пашырае геаграфію сваіх вандровак. Так, колы іх ровараў пабывалі ў Навагрудку і Шчорсах, Літоўцы і Лаўрышаве. Дзеці з задавальненнем едуць у падарожжы і заўжды чакаюць новых, пытаюцца ў настаўніка, калі будзе наступная паездка.

Гэтым летам кіраўнік атрада Уладзімір Уладзіміравіч Грэмяка паехаў са сваімі выхаванцамі ў палатачны лагер на 10 дзён. І хоць настаўніку і яго калегам Уладзіміру Уладзіміравічу Матусевічу і Ірыне Уладзіміраўне Кляноўскай хацелася адпачыць, на месцы “Турысты” не сядзелі – кожны дзень было новае падарожжа. Веласіпедысты наведалі помнік Герою Савецкага Саюза Мікалаю Гастэлу, царкву святой Варвары ў агр. Райца, пабылі ля царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Валеўцы, папілі жывой і мёртвай вады з крыніц ля вёскі Косічы, з’ездзілі на Ведзьміну гару ля Валеўкі і на капліцу Чамброва.

Акрамя гэтага, рабяты наведалі Мірскі замак і 11 асобную механізіраваную брыгаду, якая размяшчаецца ў г. Слонім. Там дзеці змаглі паглядзець на ваенную форму розных часоў і краін, паназіралі, як трэніруюцца зенітчыкі, і самі змаглі паспрабаць кіраваць танкам на спецыяльным трэнажоры.

Усяго за час лагера дзеці праехалі на роварах больш за 100 кіламетраў. Нягледзячы на стомленасць, у лагеры ім спадабалася. Яны даведаліся шмат новага пра родны край, умацавалі сваё сяброўства і ўжо чакаюць, калі будзе новае падарожжа.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

2