Жыхароў в. Навасёлкі Малюшыцкага сельсавета непакоіць якасць пітной вады

Адказы на пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства насельніцтва 18 жніўня.

Жыхароў в. Навасёлкі Малюшыцкага сельсавета непакоіць якасць пітной вады.

Галоўны ўрач ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Аляксандр Германюк паведаміў:

— Спецыялістамі райЦГЭ праведзены адбор пробаў вады з індывідуальных шахтавых калодзежаў у в. Навасёлкі для правядзення даследавання па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках. У выніку выяўлена некаторая неадпаведнасць патрабаванням гігіенічных нарматываў. Аб выніках даследаванняў быў праінфармаваны Малюшыцкі сельвыканкам для прыняцця далейшых мер.