Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем сотрудника органов предварительного следствия

Паважаныя супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

За час існавання ведамства вы паспелі назапасіць значны вопыт работы і сёння займаеце асаблівае месца ў праваахоўнай сістэме. Высокая адказнасць, патрыятызм, эфектыўная барацьба са злачынствам — усё гэта вылілася ў заслужаны аўтарытэт і высокі давер грамадскасці. Упэўнены, што вашы прафесіяналізм і кампетэнтнасць, вернасць службоваму абавязку будуць і далей служыць закладам выканання самых адказных задач на карысць умацавання правапарадку, абароны правоў і інтарэсаў грамадзян.

Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў