У Карэліцкім Цэнтры культуры адбылася дыялогавая пляцоўка “Гістарычная памяць праз прызму сучаснасці”

Дыялогавая пляцоўка “Гістарычная  памяць праз прызму сучаснасці” аб’яднала прадстаўнікоў улады і маладых спецыялістаў  Карэліцкага раёна. У фармаце мерапрыемства моладзь мела магчымасць выказаць свае прапановы, звязаныя з агульнапалітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, бытавымі і юрыдычнымі пытаннямі.

Слова трымала навуковы супрацоўнік ўстановы “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Марыя Белянова, якая адзначыла, што Дзень народнага адзінства – свята, якое мае глыбокія карані. Яно звяртае ўвагу на лёсавызначальныя падзеі гісторыі роднай зямлі. Прамоўца  зрабіла агляд гістарычных падзей, што паслужылі перадумовай свята.

Да дыялогу далучыўся старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. У сваім звароце да маладых спецыялістаў ён расказаў пра Карэліцкі раён, яго набыткі і дасягненні, засяродзіў увагу на самых рэнтабельных прадпрыемствах раёна, акрэсліў перспектывы развіцця раёна.

Эстафету пераняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў. У сваёй прамове ён сказаў, што дзень, калі  маладыя спецыялісты прыйшлі на сваё першае рабочае месца, у памяці застанецца назаўжды, і кожны павінен старацца праявіць сябе, каб быць заўважаным.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан сказаў, што  маладых спецыялістаў  запрасілі на мерапрыемства для таго, каб пазнаёміць з кіраўніцтвам раёна, сустрэцца з тымі спецыялістамі, якія раскажуць пра іх правы і магчымасці, а галоўнае дзеля  таго, каб яны ведалі адзін аднаго.

Спецыяліст упраўлення ЖКГ і архітэктуры райвыканкама Наталля Уласевіч азнаёміла з  умовамі пастаноўкі  на чаргу на будаўніцтва жылля, прадстаўнік Беларусбанка Наталля Крывапуст – з умовамі крэдытавання на льготных умовах, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва райвыканкама Марыя Дасько дала інфармацыю па выплатах, на якія маюць права маладыя спецыялісты.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара