В средней школе № 1 г.п. Кореличи прошел День знаний (фоторепортаж)

У сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы праведзена свята з нагоды Дня ведаў.

Яно стала хвалюючым для вучняў, настаўнікаў, бацькоў, гасцей. Урачыстасць надавала сама атмасфера: тут гучала музыка, на тварах дзяцей свяціліся ўсмешкі, у руках былі букеты кветак. Усе былі ў чаканні цуда — і яно адбылося: яны сустрэліся са школай.

1 верасня — галоўны дзень для дзяўчынак і хлопчыкаў. У гэтым навучальным годзе за парты ў сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы сядуць 40 першакласнікаў. У Краіну ведаў іх павядуць настаўнікі Людміла Яўгеньеўна Санюк і Вольга Леанідаўна Конюх.

Слова для прывітання прадастаўляецца дырэктару школы Алене Аляксандраўне Вярбіцкай. Першакласнікам жадае пасябраваць з букваром і навучыцца чытаць, пісаць, лічыць, а дапамагаць у гэтым будуць першыя настаўнікі. Заклікала бацькоў быць саюзнікамі педагогаў, толькі разам можна дабіцца поспехаў.

Падзячнае пісьмо КСУП «Малюшычы» ўручаецца вучню 10 класа Кірылу Лустачу за актыўны ўдзел у студэнцкім атрадзе.

Ганаровы госць свята, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч зазначыла, што дадзеная ўстанова добра падрыхтавалася да прыняцця вучняў, і выказала падзяку дырэктару. Пажадала вучням прымнажаць творчыя поспехі, а бацькам — здароўя, мудрасці, сіл, любіць сваіх дзяцей. Ірына Валер’еўна ўручыла школе грашовы сертыфікат для набыцця спартыўнага інвентару.

Першая настаўніца Людміла Санюк заклікала першакласнікаў палюбіць буквар і матэматыку, захаваць дзіцячую дапытлівасць, і каб яна перарасла ў цікавасць да ведаў.

Незвычайны падарунак падрыхтавалі ім выпускнікі —»Дрэва ведаў». «Той, хто паспрабуе з яго плод, стане вельмі разумным і добрым», — гаварылі старэйшыя і заклікалі адчуваць у школе камфортна і добра, і каб палюбілі яе так, як любяць выпускнікі.

Раздзяліць з дзяўчынкамі радасць на Дзень ведаў завіталі таксама казачныя героі — Кот Базіліа і Ліса Аліса.

Першакласнікам уручаецца кніга «Беларусь — наша Радзіма» ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Права ўручыць кнігі прадастаўляецца гасцям свята, дырэктару ўстановы адукацыі, першым настаўнікам. З нагоды Года гістарычнай памяці яны атрымліваюць карту, па якой змогуць наведваць памятныя мясціны Карэліччыны.

Першы званок даюць першакласніца Васіліна Буй і адзінаццацікласнік Ілля Чачотка.