Активисты Кореличской ветеранской организации отметили День пожилого человека

Гадзіна прыемных зносін «Хай восень жыцця будзе залатою», прысвечаная Дню пажылых людзей, адбылася 4 кастрычніка ў чытальнай зале Карэліцкай бібліятэкі. Гасцямі мерапрыемства сталі актывісты ветэранскай арганізацыі.

Вядучая мерапрыемства — бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай агранізацыі Валянціна Кошур адзначыла, што Міжнародны Дзень пажылых людзей невыпадкова адзначаецца ў кастрычніку, бо восень года атаясамліваецца з восенню жыцця.

— У залатую асеннюю пару мы ўшаноўваем тых, хто ўсю сваю моц, усе веды прысвяціў свайму народу, хто аддаў здароўе і маладосць працы на карысть Радзімы. Нездарма гэты дзень называюць Днём дабра і павагі, — сказала Валянціна Іванаўна

У зале гучалі песні, класічныя вершы і творы, якія напісалі самі ветэраны. Музычнае віншаванне падарылі гасцям  артысты Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы і сагрэла сэрцы ветэранаў у халодны восеньскі дзень.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара