Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нэлі Маісеенка прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні праекта закона Усебеларускага народнага схода

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нэлі Маісеенка азнаёміла членаў Карэліцкага раённага савета ветэранаў з законапраектам аб Усебеларускім народным сходзе. У прамове Нэлі Аляксандраўна адзначыла, што Усебеларускі народны сход – гэта калектыўны орган, які вырашае, па якім шляху пойдзе краіна. У абноўленым фармаце ён пройдзе ў 2024 годзе. УНС будзе налічваць 1 200 дэлегатаў. Канкрэтыка вызначыцца пасля прыняцця закона аб грамадзянскай супольнасці. Сёння ў калектывах ідуць дыскусіі. Важна тое, што ў рабоце схода прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў, ветэранаў, жаночай і моладзевай арганізацый. Будзе сфарміраваны састаў дэпутатаў, якіх выберуць у адзіны дзень галасавання. Усебеларускі сход таму і народны, бо тычыцца кожнага. Народ павінен займаць больш актыўную пазіцыю ў вырашэнні лёсу краіны. Важна, каб кожны просты грамадзянін меў магчымасць паўдзельнічаць у вырашэнні сур’ёзных дзяржаўных пытанняў, вызначыць стратэгію развіцця нашай краіны. УНС – гэта крок на шляху развіцця нашай краіны, які дазволіць беларусам прадэманстраваць сілу і адзінства нацыі.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара