Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников культуры

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, захопленыя, ініцыятыўныя. Гэта праца для тых, у каго ёсць талент і прызванне, моцны характар і вялікая душа. Вы прымнажаеце культурныя каштоўнасці, забяспечваеце пераемнасць найбагацейшых маральных традыцый, напаўняеце наш свет духоўнасцю і чалавечнасцю.
У сучаснай Беларусі культуры адводзіцца асаблівая роля. Яна захоўвае нашу гістарычную памяць і духоўнасць. Багатыя культурныя дасягненні – адзін з найважнейшых паказчыкаў узроўню развіцця нашага грамадства, яднання народа, умацавання яго нацыянальнай самасвядомасці.
Ад усёй душы жадаем вам творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення самых смелых ідэй і праектаў. Добрага здароўя, шчасця, дабрабыту на доўгія гады вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў