Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём настаўніка

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі Карэліччыны, ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка.
Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы пачуццё ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню адчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў. Ніякі суперсучасны камп’ютарны клас, ніякія інавацыі не заменяць педагагічнага таленту, майстэрства і спагадлівасці. Акрамя ведаў і жыццёвага вопыту, вы перадаяце сваім выхаванцам часцінку сваёй душы, раскрываеце іх індывідуальныя здольнасці, падрыхтоўваючы кожнага да вялікага жыццёвага і прафесійнага шляху.
Паважаныя педагогі!
Жадаем вам паспяховай працы на ніве асветы і выхавання, творчага пошуку, мудрасці і цярпення, удзячных вучняў і гонару за іх, моцнага здароўя і бадзёрасці, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў