• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 18:23
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Власть

Депутаты провели мониторинг цен в магазине «Мирский» Кореличского района

by
15.10.2022
в Власть, Лента новостей, Общество, Последние новости, Экономика
Депутаты провели мониторинг цен в магазине «Мирский» Кореличского района
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

6 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Дакумент прыняты ў мэтах аператыўнага рэагавання на сітуацыю на спажывецкім рынку. Такім чынам з 6 кастрычніка ў краіне ўведзены мараторый на павышэнне цэн. За выкананнем дырэктывы на месцах сочаць прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, прафсаюзы і дэпутаты розных узроўняў.

13 кастрычніка ў магазіне “Мірскі” г.п. Мір Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства маніторынг правялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін і Людміла Жалнерчык.

Магазін “Мірскі” знаходзіцца на самым бойкім месцы ў пасёлку, на плошчы 17 Верасня. На недахоп наведвальнікаў тут не скардзяцца. Гандлёвая кропка прасторная, з сучасным халадзільным абсталяваннем, на паліцах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў. Дэпутаты вывучаюць дакументы, у якіх цэны зафіксаваныя на момант падпісання Дырэктывы № 10, звяраюць з тымі, што на вітрынах. Парушэнняў не зафіксавана. Адзначаюць шырокі выбар прадукцыі, які не саступае таму, што ёсць у буйных гарадах. Гэта і ёсць сацыяльная справядлівасць, калі чалавек і ў вялікім населеным пункце, і ў вёсцы можа купіць тое, што яму трэба, па даступнай цане.

— На асаблівым кантролі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу знаходзяцца пытанні спажыўкааперацыі, — адзначае Людміла Жалнерчык. — Мы вывучаем працу гандлёвых кропак, іх фінансавае становішча, узровень цэн і гандлёвых надбавак, асартымент прадукцыі, стан стабілізацыйных фондаў. Сёння мы праводзім маніторынг у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Пры выяўленні праблемных пытанняў на месцах абазначым іх на ўзроўні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Наша мэта — зрабіць усё для таго, каб нашы жыхары мелі шырокі выбар прадукцыі па прымальнай цане. Што тычыцца магазіна “Мірскі”, парадаваў шырокі асартымент і нізкія цэны на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва.

Па словах парламентарыя, цяпер ідзе выпрацоўка мер, якія закліканы стабілізаваць цэнавую сітуацыю і стануць асновай адпаведнай пастановы. Важна, каб у краіне быў дзейсны кантроль за цэнаўтварэннем і цэны былі справядлівымі.

— У рознічным тавараабароце раёна Карэліцкае райспажыўтаварыства займае 19%, — адзначае дырэктар Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргей Саўко. — Рознічны тавараабарот за 9 месяцаў бягучага года складае 11,1 млн рублёў, тэмп росту роўны 99,6%. Па выніках працы за год плануем выйсці на ўзровень 100%. У раёне функцыянуе 32 стацыянарныя крамы. Працуюць 7 аўталавак, якія ў сярэднім за дзень праязджаюць ад 70 да 150 км, бываючы ў кожным населеным пункце 2-3 разы на тыдзень. У стацыянарных крамах вытрымліваем неабходны асартыментны пералік тавараў. Актыўна працуем з насельніцтвам па нарыхтоўцы плодаагародніннай прадукцыі. Так, сёлета нарыхтавалі 119 тон гародніны і 30 тон яблыкаў. У нашых крамах дзейнічаюць абмежаваныя гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя тавары па 29 таварных групах: малочная, мясная, хлебабулачная і бакалейная прадукцыя. Прадастаўляюцца сацыяльныя зніжкі для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва: пенсіянераў, інвалідаў, малазабяспечаных.

Іна Лейка

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».