Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская павіншавала бацькоў і ўручыла грашовыя сертыфікаты

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская 21 кастрычніка на свята Дзень бацькі, якое адзначаецца ў нашай краіне ўпершыню, павіншавала бацькоў і ўручыла грашовыя сертыфікаты.

Уладальнікамі прыемнага сюрпрыза сталі намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэй Комар, слесар ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Раман Міхалёў. Гэтыя работнікі заўсёды з адказнасцю ставяцца да даручанай справы, карыстаюцца аўтарытэтам у калектывах, а яшчэ яны добрыя бацькі. Быць бацькам — вельмі адказная і патрэбная місія ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для дзяцей, навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю — такое могуць нашы героі.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара