В Кореличском районе создана комиссия по контролю за ценами

У Карэліцкім раёне распараджэннем старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева створана камісія, якая будзе кантраляваць цэны на тавары і захаванне іх на ўзроўні не вышэйшым, чым на 6 кастрычніка бягучага года. Такое рашэнне прынята ў сувязі з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб увядзенні забароны на рост цэн з 6 кастрычніка 2022 года.

У камісію ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч, пад кантролем якога будуць знаходзіцца гандлёвыя аб’екты Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, гандлёвыя аб’екты прыватнай формы ўласнасці, Карэліцкае РУП ЖКГ і Карэліцкае УКП БАН, а таксама намеснік старшыні Яўген Чычкан, які будзе кантраляваць Гродзенскае РУП «Фармацыя». Начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч нясе адказнасць за аб’екты харчавання ўстаноў адукацыі раёна, а старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка — за магазіны «Востраў чысціні і густу» і «Міла».

— У дадзены момант мы запыталі ў кантралюемых аб’ектаў цэны па стане на 6 кастрычніка бягучага года, — адзначае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Марына Бурак. — І з сённяшняга дня будзем пільна кантраляваць іх узровень.

Іна ЛЕЙКА