Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага райвыканкама сустрэліся з калектывам УАЗ «Карэліцкая ЦРБ»

Кіраўнік ІПГ № 5, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан выступіў перад медыцынскімі работнікамі па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва: «Жыллёвая гаспадарка: перспектывы развіцця». Прамоўца назваў дадзеную тэму актуальнай: усе карыстаюцца камунальнымі паслугамі, аплачваюць 20 працэнтаў іх кошту, 80% выдаткоўваецца з раённага бюджэту. Закрануў пытанне правядзення планавых капітальных рамонтаў і адзначыў паляпшэнне якасці вады.

Яўген Мікалаевіч не абыйшоў увагай адно з хвалюючых пытанняў — вываз смецця, у асаблівасці ў сельскай мясцовасці. Для гэтага вяскоўцам неабходна заключаць дагаворы з РУП ЖКГ, што не ўсе ахвотна робяць. У выніку прыходзіцца назіраць непрывабныя малюнкі: засмечваюцца лясы і аўтобусныя прыпынкі. «У гэтым накірунку трэба абуджаць свядомасць грамадзян», — зазначыў прадстаўнік мясцовай улады.

Пытанням добраўпарадкавання населеных пунктаў у раёне ўдзяляецца належная ўвага. Усё больш прыгажэе наш гарпасёлак, і ў гэтым ёсць заслуга і работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія сумленна выконваць свае прафесійныя абавязкі.

Яўген Чычкан закрануў і дадатковае пытанне адзінага дня інфармавання «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці за студзень-верасень бягучага года». Што датычыць сельскай гаспадаркі, на Карэліччыне імукнуцца з году ў год не здаваць сваіх пазіцый — дабіваюцца добрых паказчыкаў у многіх накірунках. Належная ўвага ўдзяляецца і сацыяльнай сферы раёна: праводзіцца мадэрнізацыя і рамонт ва ўстановах медыцыны, культуры, адукацыі раёна.

Падчас сустрэчы медработнікі задавалі хвалюючыя пытанні. Яны тычыліся добраўпарадкавання дарог і карыстання камунальнымі паслугамі. Пытанні ўзяты на кантроль.

Галіна СМАЛЯНКА