Что изменится в Беларуси с 1 декабря?

З 1 снежня 2022 г. у Беларусі з’явяцца новаўвядзенні, якія, так ці інакш, закрануць і жыхароў Карэліцкага раёна.

Павысяцца пенсіі

У снежні на 5% вырастуць пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці і з нагоды страты карміцеля.

Не занятых у эканоміцы пералічаць па-новаму

З 1 снежня ў спісы не занятых у эканоміцы грамадзян унясуць карэкціроўкі. Каб не патрапіць у гэтую катэгорыю, асобам, якія працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах, неабходна пацвярджаць атрыманне ўзнагароды за выкананую працу або аказаную паслугу.

Занятымі ў эканоміцы будуць лічыцца толькі жанчыны, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, трох і больш дзяцей, а таксама дзіця-інваліда.

Аднясуць да занятых і членаў савета дырэктараў або наглядальнага савета арганізацый, пры ўмове выплаты ім узнагароды.

Штраф за «непераабуты» аўтамабіль

З 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Аўтамабілістаў, якія своечасова не змянілі «гуму», пакараюць рублём. Штраф за парушэнне ў першы раз — да адной базавай велічыні. За паўторнае парушэнне — ад 2 да 5 базавых.