Каникулы в СШ №1 г.п. Кореличи прошли на Островке детства

Канікулы для школьнікаў — гэта пара адпачыць з карысцю і на карысць свайму здароўю, гэта час адкрыццяў і прыгод, час падзей і сустрэч з цудам, час пазнання новых сяброў, а галоўнае  — самога сябе.

Дзіцячы аздараўленчы лагер — гэта месца, дзе дзіця самарэалізуецца, уключаецца ў творчую дзейнасць,  далучаецца да культурных каштоўнасцяў,  развівае творчыя здольнасці. А як адпачываецца дзецям ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” на восеньскіх канікулах,  расказала начальнік прышкольнага лагера “Астравок дзяцінства” Іна Суднік:

— З  31 кастрычніка  на базе ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы” пачаў працу школьны аздараўленчы лагер “Астравок дзяцінства” з дзённым знаходжаннем, у якім адпачывалі 22 навучэнцы 6-10 гадоў. На працягу 6 дзён дзеці разам з выхавальнікамі акунуліся ў захапляльныя справы ў рамках праекта “Восеньскі настрой”.

Кожны дзень жыцця лагера праходзіць пад сваім дэвізам. А ўся работа накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання здароўя вучняў у час  канікул. Штодня праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі і ранішнія зарадкі, арганізуюцца мерапрыемствы спартыўнага накірунку.

Фізкультурная работа адпавядае інтарэсам дзяцей, будуецца на прынцыпах добраахвотнасці, масавасці. Займальныя конкурсы, жартоўныя эстафеты, спартыўна-інтэлектуальныя спаборніцтвы, марафоны рухомых гульняў выклікаюць у дзяцей захапленне і высокую ступень актыўнасці. Належная ўвага надаецца бяспечным умовам знаходжання дзяцей і выкананню патрабаванняў санітарных нормаў. Для навучэнцаў прадугледжана трохразовае збалансаванае харчаванне. Шмат увагі адводзіцца  правядзенню пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў. Дзякуючы творчаму падыходу да арганізацыі адпачынку дзяцей у лагеры і прымянення інавацыйных падыходаў, створаны спрыяльныя ўмовы для самаўдасканалення і самарэалізацыі асобы дзіцяці, развіцця яго здольнасцяў. Дзеці далучаюцца да здаровага і бяспечнага ладу жыцця. Адпачынак, забавы і разнастайныя хобі дзяцей даюць ім магчымасць аднавіць свае фізічныя і душэўныя сілы, заняцца цікавай справай.

Вучань 4 “Б” класа  Сяргей Ардзюк падзяліўся сваімі ўражаннямі аб адпачынку:

—        Колькі вучуся ў школе, столькі наведваю ўсе лагерныя змены. Я люблю праводзіць час у прышкольным лагеры. Тут весела, бо тут мае сябры. Кожны дзень — гэта не проста знаходжанне ў класе, а спорт, гульні, зносіны, мерапрыемствы, экскурсіі. Лагер — гэта цудоўная магчымасць умацаваць сваё здароўе, пашырыць свой  кругагляд.

Кацярына КУКАНАВА                                                      

Фота аўтара