Летняя кампания по оздоровлению кореличских школьников прошла успешно

Адбылася міжведамасная нарада на тэму: «Аб якасці арганізацыі аздараўлення дзяцей і падлеткаў, арганізацыі занятасці ў вольны час  непаўналетніх у летні перыяд 2022 года». 

Слова трымала галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Марына Станкевіч.

На падрыхтоўку да аздараўленчага сезона аб’ектаў дзяржаўнай установы «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» Карэліцкага раёна» асвоена 20 тысяч рублёў з раённага бюджэту, сродкаў Прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва (рэспубліканскі бюджэт) — 2,3 тысячы рублёў.

У летні перыяд бягучага года функцыянавалі 25 лагераў, у якіх адпачылі  654 дзіцяці. Прайшлі аздараўленне 9 дзяцей-інвалідаў, 40 дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем’яў, 18 дзяцей, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, 5 падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная і прафілактычная работа ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

51 выхаванец  ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна» прайшоў аздараўленне на спартыўна-аздараўленчай змене з арганізацыяй вучэбна-трэніровачнага працэсу і ўзмоцненымі нормамі харчавання ў ДАЛ «Вясёлка», 60 — у палатачных лагерах.

Сярэдні кошт пуцёвак у ДАЛ «Вясёлка» склаў 539,2 рубля, на спартыўную змену — 635 руб. На патаненне кошту пуцёвак дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам са сродкаў раённага бюджэту было выдзелена 3500 рублёў, сродкаў абласнога бюджэту — 8178 руб.

Па выніках анкетавання законных прадстаўнікоў непаўналетніх сярэдняя адзнака якасці аздараўлення дзяцей у стацыянарным лагеры склала 8,3 бала (па дзесяцібальнай шкале), у 84 працэнтаў чаканні ад аздараўлення поўнасцю апраўдаліся.

33 навучэнцы ўстаноў  агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў былі заняты аплачваемай працоўнай дзейнасцю ў лагерах працы і адпачынку. Сярэдняя заработная плата на адно дзіця склала 369,2 рубля, а агульная сума заробленых сродкаў — 12,1 тыс. рублёў.

Для 91 падлетка часовая працоўная занятасць была арганізавана з фінансаваннем за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь з выдзяленнем на гэтыя мэты 21,7 тыс. рублёў. Ва ўзаемадзеянні з РК ГА «БРСМ» былі працаўладкаваны ў складзе васьмі студэнцкіх атрадаў 59 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Функцыянавалі 46 працоўных аб’яднанняў, у якіх прыняў удзел 341 навучэнец. Агульная сума заробленых сродкаў склала 45,2 тыс. рублёў.

Актывізавана работа ДУДА «Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Былі арганізаваны аб’яднанні па інтарэсах у летні перыяд: у чэрвені — 15 гурткоў, у ліпені — 17, у жніўні — 14. 264 дзіцяці сталі ўдзельнікамі гульнёвай пляцоўкі «Летні калейдаскоп».

У мерапрыемствах акцыі «Мары нараджаюцца — мары збываюцца!» прынялі ўдзел усе выхаваўча-аздараўленчыя ўстановы раёна, пры гэтым у двух абласных конкурсах (на лепшае афармленне атраднага месца ў аздараўленчым лагеры «Году гістарычнай памяці прысвячаецца» і фестывалі «Мары нараджаюцца — мары збываюцца!») ДУА «Аюцавіцкая базавая школа» заваяваны два дыпломы.

Арганізавана 71 выязная экскурсія, 57 экскурсій у рамках населеных пунктаў раёна.

Аздараўленне дзяцей — агульная задача, адна на ўсіх. У абмеркаванні дадзенага пытання прынялі ўдзел прадстаўнікі розных зацікаўленых служб. «Рэалізацыя мерапрыемстваў міжведамаснага праекта «Лета-2022 — час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асабістага самаўдасканалення» — тэма выступлення намесніка начальніка камісіі па справах непаўналетніх Карэліцкага райвыканкама Вольгі Базар і ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх Карэліцкага РАУС Аляксандра Валенцюкевіча.

Галоўны ўрач ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Карэліцкага раёна» Аляксандр Германюк паведаміў аб выніках маніторынгу выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў па ўтрыманні і арганізацыі дзейнасці дзіцячых аздараўленчых лагераў усіх тыпаў у сучасных эпідэміялагічных умовах.

Аб эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў у летні аздараўленчы перыяд вяла размову ўчастковы педыятр УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Валянціна Брага, аб аздараўленні дзяцей і падлеткаў у санаторна-курортных і выхаваўча-аздараўленчых установах у бягучым годзе — вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Гродзенскай вобласці Ларыса Трафімчык.

Загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Галушка нагадаў пра арганізацыю спартыўна-аздараўленчых змен, лагераў у Карэліцкім раёне за летні перыяд бягучага года, а намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Карэліцкага раёна Вікторыя Русецкая — аб арганізацыі метадычнага суправаджэння мерапрыемстваў летняй занятасці і аздараўленчай кампаніі 2022 года, удзеле ў абласных і рэспубліканскіх праектах, конкурсах.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан і начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч у сваіх прамовах далі высокую адзнаку правядзенню летняй аздараўленчай кампаніі дзяцей у раёне, зазначыўшы, што яна адбылася  на дастойным узроўні.

Галіна СМАЛЯНКА