Жители агрогородка Жуховичи поинтересовались судьбой кафе «Барвинок». Что ответили в Кореличском райпо?

Мы ўжо пісалі аб тым, што падчас гутаркі намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана з працаўнікамі СВК “Жухавічы” прагучала пытанне пра лёс мясцовага кафэ “Барвінак”. Жыхары аграгарадка спыталі, чаму кафэ было зачынена і ці ёсць магчымасць аднавіць яго працу. За каментарыем звярнуліся да дырэктара Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргея Саўко.

— Кафэ “Барвінак” у агр. Жухавічы было зачынена ў 2019 годзе ў сувязі з нізкай наведвальнасцю і, як вынік, нерэнтабельнасцю, — адказаў Сяргей Аляксандравіч. — У апошні год працы выручка ад работы кафэ была меншай, чым заработная плата яго супрацоўнікаў.

На пытанне аб магчымасці здачы памяшкання ў арэнду Сяргей Аляксандравіч адказаў:

— Прадпрымальнікі могуць арэндаваць памяшканне для аказання паслуг, звязаных з грамадскім харчаваннем.

Сяргей СТОЛЯР