В Кореличском РУП ЖКХ рассказали, как организована работа по очистке улиц от снега

Аматары зімовага спорту з нецярпеннем чакаюць, калі можна расчахліць лыжы, а для камунальнікаў настала гарачая пара. Ім неабходна зрабіць усё магчымае, каб снег і лёд на дарогах не перашкаджалі нармальнаму жыццю ў пасёлку.

На ўборцы снегу ў гарпасёлку задзейнічаны восем работнікаў Карэліцкага РУП ЖКГ, яшчэ шэсць працуюць у Міры, але, па словах майстра па дабраўпарадкаванні Мікалая Яўсея, калі настане такая неабходнасць, то прадпрыемства задзейнічае большую колькасць людзей. На ўзбраенні ў камунальнікаў тры снегаўборачныя машыны, і ёсць магчымасць, калі ўзнікае патрэба, прыладзіць лапаты да пагрузчыкаў. Іх, дарэчы, на прадпрыемстве тры адзінкі. Пяць адзінак тэхнікі будзе задзейнічана на вывазе снегу. Камунальнікі падрыхтавалі 500 тон пясчана-солевай сумесі.

— Надвор’е псуецца. Днём убіраем снег, а вечарам ізноў сыпле, — кажа майстар. — Вось і сёння чакаем снегапад на ўсе выхадныя.

Сяргей СТОЛЯР