Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем страховых работников

Паважаныя работнікі і ветэраны працы страхавой службы Карэліччыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Значнасць рынку страхавых паслуг несумненна вялікая. Вы дапамагаеце людзям упэўнена адчуваць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях, не застацца сам-насам з жыццёвымі цяжкасцямі.

Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, імкненне да дасканаласці і багаты вопыт работы дазволяць дасягнуць вызначаных мэт.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці. І няхай страхавыя выпадкі наступаюць як мага радзей.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў