Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Рождеством Христовым

Паважаныя карэліччане!

Сёння ў небе сапраўднай царыцай, самай яркай, самай светлай і самай мігатлівай, стала Вялікая Калядная зорка. Яна зноў, як і шмат стагоддзяў запар, радуе ўвесь наш свет добрай і светлай весткай – Хрыстос нарадзіўся! І радуецца зямля, і радуюцца нябёсы, напаўняючы нашы душы, нашы сэрцы і нашы думкі сапраўдным чараўніцтвам.

Хай жа добразычлівым будзе да вас ваш лёс, няхай ён напаўняе радасцю і вялікім сэнсам кожную вашу раніцу. Няхай дом ваш напаўняецца шчасцем, цяплом душэўным і водарамі пяшчоты і ўзаемаразумення, а ў душы кожнага з вас заўсёды жыве гармонія. Будзьце заўсёды любімымі і любіце ў адказ. Са святам, з Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь