Кореличчане о том, почему 2023 год в Беларуси объявлен Годом мира и созидания

Ніна ЯФРЭМАВА,

старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі з 2006 па 2021 год, жыхарка райцэнтра:

— На працягу ўсёй маёй грамадскай дзейнасці з ветэранамі вайны і працы старалася працаваць шчыра і адкрыта, праяўляць да іх увагу і клопат, нікому не адмаўляла ў вырашэнні жыццёвых праблем. Яны гэтага заслужылі: ветэранам Вялікай Айчыннай абавязаны тым, што жывем у міры і  згодзе. Ветэраны працы шчыравалі і шчыруюць на сваіх рабочых месцах, за гэта ім — наша прызнанне і словы ўдзячнасці.

2023 — Год  міру і стварэння. Лічу, што гэта зроблена для таго, каб напомніць сучаснаму пакаленню: захаванне міру на зямлі — задача нумар адзін. Да таго ж, трэба сумленна працаваць на рабочых месцах і праяўляць дысцыпліну і адказнасць, клапаціцца аб дабрабыце сённяшняга і наступнага пакаленняў.

На Карэліччыне  ўдзялялася і ўдзяляецца вялікая ўвага не толькі ветэранам вайны і працы, але ўсім тым, хто любіць сваю Радзіму, умее працаваць, імкнецца жыць у міры, згодзе, дабрабыце, вядзе здаровы лад жыцця. Няхай 2023 будзе годам працягу добрых спраў, Годам міру і стварэння ў поўным сэнсе гэтага слова.

 

Дар’я КАЧАН,

вучаніца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы»:

— Вельмі здорава, што тэме міру і стварэння прысвяцілі цэлы год. Гэта добрая магчымасць прынесці ў свет штосьці добрае, магчымасць зменшыць нянавісць у свеце, напомніць людзям пра тое, як прыемна рабіць добрыя ўчынкі. Спадзяюся, што, дзякуючы гэтаму году,  людзі стануць больш спагадлівымі і будуць хоць крышачку дабрэйшымі адзін да аднаго.

Магчыма, яны стануць яшчэ больш усвядомленымі і будуць з большай адказнасцю адносіцца да працы. Што датычыць нас, вучняў, то мы павінны быць больш адказнымі і думаць пра сваё будучае. Цяпер для нас галоўная праца — вучоба, і трэба  прыкласці для гэтага ўсе свае старанні і вучыцца з усёй адказнасцю дзеля таго, каб вызначыцца ў жыцці і быць карыснымі людзям і грамадству.

 

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя» і героя публікацыі